Запрашаем вывучаць асновы прафесій прадаўца, афіцыянта-бамена і дызайнера інтэр’ера па-беларуску

03.03.2015

Адукацыйны цэнтр «Лідэр» адкрывае набор у беларускамоўныя групы па падрыхтоўцы прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр’ера. Мы бачым, што ўжыванне роднай мовы сёння пашыраецца, і  чакаем, што частка слухачоў свядома абярэ беларускамоўныя курсы, каб адпавядаць патрабаванням сучаснасці альбо каб проста вучыцца на той мове, якой карыстаецца штодзень.

5f51cb85-ee89-4338-b68d-99edb4aed8f0_mw1024_n_s

Здаецца, для гандлю і сферы паслуг, прынамсі у вялікіх гарадах, добрае веданне персаналам беларускай мовы пакрысе робіцца адным з абавязковых складнікаў якасці абслугоўвання. Таму раім разгледзець прапанову вучыцца па-беларуску сур’ёзна. Спадзяемся, што гэтыя спецыяльнасці не будуць апошнімі, якія мы пачнем выкладаць па-беларуску.

Прапанова дзейнічае ва ўсіх гарадах адукацыйнай сеткі цэнтра «Лідэр». Каб скарыстацца ёю, трэба ўдакладніць, што вы хочаце вучыцца па-беларуску, падчас запісу на курсы. Беларускамоўная група пачне працаваць, калі  збярэ не менш шасці ахвотных у сваім горадзе. Таксама мы адкрытыя да прапаноў аб выкладанні па-беларуску іншых спецыялізацый.

 

 

 

 

 

 

 

 

Более 60000 слушателей выбрали наши курсы, свыше 1000 компаний доверили нам обучение своих сотрудников.

RATING ALL.BY Rambler's Top100