Адукацыйны цэнтр “Лідэр” стаў арганіцыйным партнёрам фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! Абудзім фестываль разам!

27.05.2016

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! праходзіць кожны год. Фестываль 2017 – сёмы по ліку і ўжо зрабіўся грамадскай з’явай. Сёлета “Лідэр” стаў арганіцыйным партнёрам фестывалю і, разам з арганізатарамі, заклікае ўсіх неабыякавых стаць яго часткай, непасрэдна спрычыніўшыся да правядзення, а таксама далучыцца да яго “закуліснага” жыцця, зрабіўшы пасільны ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by.

 

Хай жа ў гэтым годзе феставаль адбудзецца з удзелам кожнага з нас! Зробім фестываль аDNаK! разам!

 

adnak_ulej (1)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. Сёння беларусы займелі ўнікальны шанец наўпрост спрычыніцца да працэсу пашырэння выкарыстання беларуская мовы ў рэкламе і камунікацыях.

Цікава, что поводле даследаванняў 55,6% беларусаў “за” беларускую мову ў рэкламе, што пацверджана адразу двума лідуючымі даследчымі кампаніямі. Паводле апытанняў 60% рэспандэнтаў падтрымліваюць таксама беларускую мову ў афармленні гарадоў і вітрын.

Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дня, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі. Для ўсіх спонсараў Аргкамітэт падрыхтаваў спецыяльныя сувеніры і падарункі. Усе падрабязнасці можна знайсці на сайце фестывалю adnak.by.

 

 

Более 60000 слушателей выбрали наши курсы, свыше 1000 компаний доверили нам обучение своих сотрудников.

RATING ALL.BY Rambler's Top100